МИНИСТЕРСТВО ПРИРОДНЫХ РЕСУРСОВ
И ОХРАНЫ ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ

        РУС  ENG  
Главная » Новости » Аб рэспубліканскім конкурсе ідэй “Прырода малой...
03.05.18
Аб рэспубліканскім конкурсе ідэй “Прырода малой радзімы”

 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і часопіс “Родная прырода” сумесна з Міністэрствам адукацыі распачынае новы праект – рэспубліканскі конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”.

 Прырода малой радзімы - ад кожнага залежыць, наколькі спрыяльнай яна будзе да нас!

 Мы запрашаем да ўдзелу дарослых і дзяцей, вучняў і іх настаўнікаў – усіх, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.

 Дасылайце на адрас pryroda@zviazda.by свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх рашэння. Самыя цікавыя будуць апублікаваныя на старонках часопіса “Родная прырода”, а іх аўтары атрымаюць падарункі. Прыём конкурсных работ – з 1 мая па 15 кастрычніка 2018 года.

 Палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурса ідэй “Прырода малой радзімы” 

 Дадатковую інфармацыю можна прачытаць на старонцы часопіса “Родная прырода”

http://zviazda.by/be/edition/rodnaya-pryroda 

 Давайце разам зробім Беларусь яшчэ больш прыгожай і зялёнай!

 Источник: http://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/ab-respublikanskim-konkurse-idej-pryroda-maloj-radzimy-2312/